Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шклоўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Рэспублiкi
25 чэрвеня 2020

Сярэдняя зарплата ў Беларусі ў маі склала Br1227,9

Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў маі 2020 года склала Br1227,9, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У красавіку гэтага года было Br1193,8.

У разрэзе рэгіёнаў традыцыйна лідзіруе сталіца: сярэдняя зарплата мінчан у маі дасягнула Br1771 (тэмп росту да мая мінулага года - 113,5 працэнта). У Мінскай вобласці яна склала Br1230,1 (106,1 працэнта), Гомельскай - Br1070,4 (105,5 працэнта), Віцебскай - Br1048,6 (109,4 працэнта), Гродзенскай - Br1030,9 (105,9 працэнта), Брэсцкай - Br1028,7 (106,7 працэнта), Магілёўскай - Br993,4 (107,1 працэнта).

У цэлым па рэспубліцы рэальная заработная плата (заработная плата, разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені-маі ў параўнанні з адпаведным перыядам 2019 года ўзрасла на 7,9 працэнта.

Больш за ўсё ў маі бягучага года атрымлівалі работнікі такіх сфер, як інфармацыйныя тэхналогіі і дзейнасць у галіне інфармацыйнага абслугоўвання (Br5668,3), дапаможная дзейнасць у сферы фінансавых паслуг і страхавання (Br2345,4), грузавы паветраны транспарт (Br2263,4), вытворчасць хімічных прадуктаў (Br2215,9), вытворчасць коксу і прадуктаў нафтаперапрацоўкі (Br2027,3), інжынерна-тэхнічнае праектаванне і прадастаўленне тэхнічных кансультацый у гэтай галіне (Br1941,6), горназдабыўная прамысловасць (Br1929,3), дзейнасць у тэлекамунікацый (Br1898,1).

Менш за ўсё налічана работнікам цырульняў і салонаў прыгажосці (Br551,3), сферы творчай дзейнасці і забаў (Br643,5), бібліятэк, архіваў, музеяў і іншых устаноў у галіне культуры (Br669,7), тым, хто займаецца рыбалоўствам або рыбаводствам (Br705,4), аказвае паслугі па часовым пражыванні і харчаванні (Br734,9), працуе на водным транспарце (Br752,8), заняты вытворчасцю тэкстыльных вырабаў, адзення, вырабаў са скуры і футра (Br758,9), догляламу спецыялізаваных установах і прадастаўленнем сацыяльных паслуг (Br766,1).-0-

Да спіса навін