Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Рэгiёна

6 мая 2021

Выстава "Наследнікі Вялікай Перамогі" адкрыецца ў Магілёве 6 мая

Выстава юных мастакоў Расіі і Беларусі "Наследнікі Вялікай Перамогі" адкрыецца ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В.Масленікава 6 мая, паведамілі БЕЛТА ў Магілёўскім аблвыканкаме.

Экспазіцыя прысвечана 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

"Выстава праводзіцца ў рамках міжнароднага праекта "Мір без межаў". Гэты праект на працягу ўжо многіх гадоў аб'ядноўвае Бабруйскую студыю выяўленчага мастацтва "Вясёлка" і Карсунскую дзіцячую школу мастацтваў імя Аркадзя Пластава - вядучыя ўстановы дадатковай пазашкольнай адукацыі ў сферы культуры і мастацтва ў Магілёўскай вобласці і ў Ульянаўскай вобласці (РФ). Аўтар і каардынатар праекта - Ігар Моцін", - адзначылі ў аблвыканкаме.

На выставе будзе прадстаўлена 60 жывапісных і графічных работ, выкананых дзецьмі на аснове сюжэтаў сямейных гісторый і твораў ваеннай тэматыкі. Пры напісанні асобных карцін хлопцы і дзяўчаты выкарыстоўвалі рарытэты, прынесеныя з дому (узнагароды, фота). Многія работы былі створаны пасля размоў з ветэранамі, прагляду кінафільмаў, прачытання кніг і наведвання музеяў.

Выстава будзе праходзіць да 22 чэрвеня. Затым адбудзецца яе ўрачыстае закрыццё з уручэннем дыпломаў юным удзельнікам.-0-

Iнтэрнэт - рэсурсы