Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Рэгiёна

14 ліпеня 2021

Трыенале Беларускага саюза мастакоў адкрыецца ў Магілёве

Выстава "I трыенале жывапісу, графікі і скульптуры Беларускага саюза мастакоў VIVAT VITA. Выбранае" адкрыецца сёння ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В.Масленікава. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.

Магіляўчане і госці горада пазнаёмяцца з работамі беларускіх аўтараў, створанымі на працягу апошніх трох гадоў. Розныя жанры і тэхнікі на выставе аб'яднае дэвіз VIVAT VITA - "Жывое мастацтва жыве". Паводле слоў супрацоўнікаў музея, кожны твор абавязкова знойдзе свайго паклонніка.

"Творчасць аўтараў узнімае філасофскія і сацыяльныя тэмы, - адзначылі субяседнікі. - Яна падводзіць чалавека да пераасэнсавання гістарычнага і культурна мінулага, прымушае паразважаць над праблемамі сучаснага грамадства - у першую чаргу экалагічнымі".

Выставу можна паглядзець на працягу месяца - да 8 жніўня.-0-

Iнтэрнэт - рэсурсы