Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Рэгiёна

9 кастрычніка 2020

Калі творчасць – твая праца. 11 кастрычніка - Дзень работнікаў культуры

«Хлеба і відовішчаў!» – гэтае патрабаванне старажытных рымлянаў не губляе сваёй актуальнасці цягам стагоддзяў і тысячагоддзяў. Так, чалавеку апрача фізічнай ежы патрэбна яшчэ і духоўная. І менавіта таму праца ў сферы культуры з’яўляецца вельмі важнай і пачэснай.

Больш за 20 год аддала гэтай працы Валянціна Шышкунова – загадчык Гавядскага сельскага Дома культуры. Будучы перасяленкай з закранутай радыяцыя Слаўгарадчыны, яна пачынала ў Таўкачоўскім сельскім клубе. А як толькі ў 2002 годзе адчыніў свае дзверы Гавядскі СДК, перайшла туды.

Аб некалі зробленым выбары Валянціна Міхайлаўна не шкадуе. Яна па-сапраўднаму ўлюбёная ў сваю працу. А гэтая праца – арганізацыя разнастайных культурных мерапрыемстваў, у тым ліку сумесна з мясцовымі школай, сельсаветам, сельгасарганізацыяй: гэта і шанаванне перадавікоў, і Дажынкі, і тэматычныя мерапрыемствы, конкурсныя праграмы да календарных, прафесійных святаў, вечары адпачынку, дыскатэкі і інш.

«Наша дзейнасць накіравана на развіццё самадзейнай творчасці, якасную арганізацыю вольнага часу насельніцтва, прапаганду здаровага ладу жыцця, фарміраванне ў маладзёжным асяроддзі любові да Айчыны, малой радзімы, павагі да гісторый і традыцый роднага краю, развіццё сямейнага адпачынку», – расказвае Валянціна Шышкунова.

Так, зусім нядаўна калектыў Гавядскага СДК «Дзявочыя напевы» прыняў удзел у восеньскім кірмашы каля раённага Дома культуры. Да Дня пажылога чалавека ў Гавядах была прымеркавана канцэртная праграма. На жаль, у правядзенне свята ўмяшалася пандэмія CAVID, і не ўдалося сабрать пажылых людзей з усяго сельсавета, як гэта рабілася раней. Зараз вядзецца падрыхтоўка да наступнага свята – Дня маці.

Калектыў, які ва ўсім дапамагае Валянціне Шышкуновай – гэта культарганізатар Юлія Глуская, акампаніятар Іна Багамолава. Жанчыны яны вельмі творчыя і натхнёныя. Сама ж Валянціна Міхайлаўна найчасцей выступае як вядучая разнастайных мерапрыемстваў. Яна заўсёды стараецца зрабіць цікавыя сцэнарыі святаў.

За сваю працу Валянціна Шышкунова неаднаразова ўзнагароджвалася. Так, па выніках 2015 года яна стала лепшым кульработнікам у раёне. У мінулым годзе атрымала Ганаровую грамату аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Аднак сваёй галоўнай узнагародай у жыцці яна лічыць двух Юрыеў – мужа і сына.

«Шчасця, дабрабыту, кахання, здароўя. І творчых ідэй!» – гучаць віншаванні ў адрас усіх калег ад жанчыны, для якой творчасць стала працай.

http://shklovinfo.by

Iнтэрнэт - рэсурсы