Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Рэгiёна

1 красавіка 2022

Дзяржузнагарод і Падзякі Прэзідэнта Беларусі ўдастоены прадстаўнікі розных сфер дзейнасці

 Прадстаўнікі розных сфер дзейнасці ўдастоены дзяржаўных узнагарод і Падзякі Прэзідэнта Беларусі за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у дзяржаўнае будаўніцтва, актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці краіны. Адпаведныя ўказ і распараджэнне падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамляе БЕЛТА.

Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка, старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч, намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Прывалаў, першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў.

У ліку ўдастоеных медаля "За працоўныя заслугі" старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда і старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Савета Рэспублікі Сяргей Сівец. Гэтай жа ўзнагародай адзначаны прадстаўнікі дзяржаўных органаў, грамадскіх арганізацый, сродкаў масавай інфармацыі.

Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаны спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па інваспорце Аляксей Талай.

Прысвоена таксама ганаровае званне "Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь". Сярод удастоеных гэтай узнагароды дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Вадзім Іпатаў і намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Валерый Міцкевіч.

Заслугі некалькіх дзясяткаў чалавек адзначаны Падзякай Прэзідэнта. У іх ліку прадстаўнікі сферы дзяржкіравання, дэпутацкага корпуса, праваахоўных органаў, грамадскіх аб'яднанняў, ваеннаслужачыя, СМІ, прадстаўнікі мясцовых органаў улады, судзейскага корпуса, прадпрыемстваў і арганізацый.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Iнтэрнэт - рэсурсы