Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Рэгiёна

1 кастрычніка 2021

Азімыя збожжавыя ў Беларусі пасеялі на 63 працэнтах запланаваных плошчаў

Азімыя збожжавыя ў Беларусі пасеялі на 63 працэнтах плошчаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Мінсельгасхарча.

На сёння сяўба праведзена на 917,5 тыс. га пры плане 1 млн 456,1 тыс. га. У Брэсцкай вобласці засеяны 71 працэнт плошчаў, у Віцебскай - амаль 60 працэнтаў, у Гомельскай - амаль 52 працэнты, у Гродзенскай - больш за 65 працэнтаў, у Мінскай - амаль 64 працэнты, 66 працэнтаў - у Магілёўскай вобласці.

Збожжавыя і зернебабовыя культуры (з кукурузай) убраны з 2,113 млн га (89,6 працэнта запланаванай плошчы). Намалочана 6,454 млн т збожжа. Па намалоце лідзіруе Мінская вобласць - больш за 1,6 млн т. Далей ідуць Брэсцкая - больш за 1,2 млн т, Гродзенская - больш за 1,1 млн т, у Магілёўскай вобласці намалочана 857,1 тыс. т, Гомельскай - 811,9 тыс. т, Віцебскай - 783,6 тыс. т.-0-


БЕЛТА - Навiны Беларусi

Iнтэрнэт - рэсурсы